• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Рада Еўропы запускае план дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на 2023 год

    03 лютага, 2023

    Кантактная група ў Радзе Еўропы па Беларусі была створаная рашэннем Камітэта Міністраў РЕ 7 верасня 2022 года. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы. Першая сустрэча кантактнай групы адбылася 7 лістапада, а другая – 25 студзеня ў Страсбургу.

    1 лютага на пасяджэнні Камітэта Міністраў РЕ Святлана Ціханоўская і Генеральная Сакратарка РЕ Марыя Пейчыновіч-Бурыч прэзентавалі план з 15 канкрэтных мерапрыемстваў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, які быў распрацаваны з прадстаўнікамі кантактнай групы.

    Усе гэтыя мерапрыемствы накіраваныя на будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў і падтрымку грамадскага развіцця Беларусі:

    – падтрымку незалежных журналістаў,
    – дапамога пацярпелым ад рэпрэсій,
    – садзейнічанне ўцягванню моладзі ў дэмакратычныя працэсы,
    – праца над пытаннямі недыскрымінацыі і гендарнай роўнасці.

    З поўным спісам можна азнаёміцца тут. Трэцяе пасяджэнне Кантактнай групы адбудзецца ў чэрвені 2023 года.

    Апошнія навіны