• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Аўтарытарныя рэжымы сёння – абсалютнае зло». Ціханоўская заклікала Еўропу да дзеянняў на атрыманні медаля Чатырох Свабодаў імя Рузвельта

    21 красавіка, 2022

    Сёння ў Мідэлбургу прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ разам з пра-праўнучкай Франкліна Рузвельта ўручылі Святлане Ціханоўскай медаль Чатырох Свабодаў імя Рузвельта. Нацыянальная лідарка Беларусі прысвяціла гэтую ўзнагароду ўсім беларусам, якія змагаюцца за перамены ў нашай краіне. Яна таксама выступіла з прамовай, распавядаючы пра Антываенны Рух: дзейнасць партызанаў, актывістаў, падтрымку беларусамі палітвязняў і ўкраінцаў.

    «Я ведаю, што гэтая ўзнагарода – для тысячаў людзей, якія змагаюцца з самавольствам у Беларусі і ва ўсім свеце. Хачу падзяліцца з вамі словамі беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які зараз адзін са шматлікіх нявінных людзей за кратамі. Ягоны галоўны ўрок для ўсіх нас быў вельмі простым, але рэвалюцыйным. Ён сказаў: называйце рэчы сваімі імёнамі.

    Дарагія сябры, інакш і не скажаш: аўтарытарныя рэжымы сёння – абсалютнае зло (absolute evil – у арыг.). Гэтае зло расце як хвароба, і яно не спыніцца ў Беларусі і Украіне. Я малюся, каб гэтага не адбылося – але могуць быць і іншыя ахвяры. Польшча? Літва? Нідэрланды? Вы ведаеце, гэта ўсяго 2,5 гадзіны палёту з Украіны ці Беларусі.

    Пытанне, якое мы павінны задаць, заключаецца ў тым, што мы павінны зрабіць, каб атрымаць свабоду. Гісторыя ведае адказ.

    Еўропа здабыла свабоду ад Гітлера не з дапамогай палітыкі «прымірэння», а з дапамогай цвёрдых і адзіных дзеянняў супраць гітлераўскага рэйха. Толькі калі свет аб'яднаецца ў барацьбе са злом, тады мы зможам перамагчы».

    Не будзем забывацца, што салідарнасць і чалавечнасць – нашая галоўная сіла. Менавіта яна адрознівае нас ад абсалютнага зла».

    На цырымоніі таксама прысутнічалі кароль Вілем-Аляксандр і каралева Максіма. Прэмія «Чатыры свабоды» штогод уручаецца мужчынам, жанчынам і арганізацыям, чые намаганні і дасягненні дэманструюць глыбокую прыхільнасць ідэалам, абвешчаным прэзідэнтам Франклінам Дэлана Рузвельтам у яго гістарычнай прамове «Чатыры свабоды» ў 1941 годзе, за 11 месяцаў да ўступлення Амерыкі ў Другую сусветную вайну. Ён растлумачыў, чаму ЗША павінны дапамагаць ахвярам фашысцкай агрэсіі ў Старым Свеце. Сярод лаўрэатаў прэміі Чатырох Свабодаў – Вацлаў Гавэл, Кофі Анан, Біл і Хілары Клінтан і многія іншыя палітыкі.

    Уся прамова – тут.


    Photo: @MinPres
    Апошнія навіны