• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Грэцыю

    30 верасня, 2021

    Яна выступіла на Афінскім дэмакратычным форуме разам з прэм'ер-міністрам Грэцыі, прэм'ерам Славакіі, міністрам замежных спраў Венгрыі, экс-прэзідэнтам Эстоніі і гісторыкам, філосафам, аўтарам кніг-бэстсэлераў Ювалем Харары. Форум праходзіў у месцы, дзе выступалі яшчэ Платон і Сакрат.

    У дыскусіі разам з Харары Ціханоўская закранула тэму даверу: «Беларусы, якія разам выходзілі на пратэсты і якія змагаюцца за агульную мэту, – давяраюць адно аднаму. У той жа час тыя, хто працуе на рэжым, нікому не вераць, іх матывацыя заснаваная толькі на ўнушальным жаху. Дык хто мацней: тыя, хто аб'яднаныя адзінай мэтай і вераць адно аднаму, ці тыя, хто замацаваныя толькі страхам? Я ўпэўненая, перамога – за даверам».

    Пасля форуму Ціханоўская і Харары правялі асобную сумесную сустрэчу, дзе гаварылі пра пераходныя і крызісныя перыяды ў гісторыі дзяржавы.

    Апошнія навіны