• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Ціханоўская заклікала падтрымаць палітзняволеных студэнтаў

    13 лістапада, 2021

    Ціханоўская: «12 лістапада 2020 года стала чорным днём для беларускага студэнцтва. У гэты дзень былі затрыманыя 11 студэнтаў і іх выкладчыца: Ксенія Сырамалот, Анастасія Булыбенка, Глеб Фіцнер, Ягор Канецкі, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Кася Будзько, Яна Арабейка, Таццяна Якельчык, Вольга Філатчанкава і мая прадстаўніца па справах моладзі Алана Гебрэмарыям.

    Усё гэта адбылося, таму што восенню мінулага года ўніверсітэты сталі астраўкамі свабоды ў вялізнай ідэалагічнай махіне сістэмы адукацыі. Студэнты выходзілі на маршы, удзельнічалі ў сядзячых акцыях і забастоўках, спявалі на перапынках, абаранялі сваіх сяброў і выкладчыкаў ад ціску кіраўніцтва.

    Усе смелыя хлапцы і дзяўчаты, чые імёны я называю, правялі паўгады за кратамі ў чаканні суда, пасля якога атрымалі турэмныя тэрміны ад 2 да 2,5 гадоў, былі прызнаныя схільнымі да экстрэмізму, і цяпер знаходзяцца ў розных калоніях у спецыяльна створаных для «экстрэмістаў» цяжкіх умовах.

    Яны прайшлі праз «суд», дзе прадстаўнікі мінулага «судзілі» найлепшых прадстаўнікоў будучыні Беларусі. І гэты дзень стаў сігналам: рэжым спрабуе знішчыць любое іншадумства, задушыць усе магчымыя свабоды і ператварыць універсітэты ў сістэму штампоўкі чарговых ідэолагаў. Бо ён ведае: маладосць, розум, талент, актыўнасць, крэатыў – не спалучальныя з яго ідэалогіяй.

    Зараз у Беларусі 843 палітвязні і яшчэ тысячы асуджаных па палітычных справах. З іх 52 чалавекі – студэнты, школьнікі і выкладчыкі. Многія актывісты студэнцкага руху былі вымушаныя сысці ў падполле ці пакінуць краіну, каб не папоўніць гэты спіс. Але, нягледзячы ні на што, яны не здаліся.

    І таму сёння я заклікаю ўсіх маладых людзей: напішыце лісты зняволеным студэнтам, запосціце ў сваіх сацыяльных сетках урыўкі з іх лістоў ці іх малюнкі, выкажыце словы падтрымкі іх блізкім. З нашай дапамогай яны захаваюць упэўненасць у будучыні. У будучыні, дзе яны будуць не вінаватымі па крымінальных артыкулах, а гонарам сваёй айчыны.

    Падтрымайце Задзіночанне беларускіх студэнтаў. Падпішыцеся на тэлеграм-канал ЗБС, зайдзіце на іх сайт, падтрымайце іх ініцыятывы.

    Давайце падтрымаем нашу будучыню, якая змагаецца з мінулым. Я веру ў такую моладзь. Я веру ў такую Беларусь».

    Апошнія навіны