• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 23-29 траўня

    29 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш.
    • Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну разам з чатырма цалкам укамплектаванымі тактычнымі медыцынскімі заплечнікамі для медыкаў.
    • Група прадстаўнікоў беларускай дыяспары сустрэлася з парламентарамі Эстоніі, прадстаўнікамі МЗС і МУС Эстоніі. Яны расказалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і ўзнялі пытанне вяртання візаў і ВНЖ для беларусаў Эстоніі.
    • Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала разам выступілі на Oslo Freedom Forum. Яны расказалі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў.
    • Фонд BYSOL апрацаваў больш за 10 000 запытаў на гарачай лініі з пачатку вайны.
    • «Вясна» выпусціла дапаможнік па перадачах для зняволеных, каб спрасціць беларусам збор пасылак і перадач.
    • Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыбыла ў Кіеў. Яны даставілі аўтатранспарт для беларускіх добраахвотнікаў, падрыхтоўку і амуніцыю, а таксама прадукты.
    • Ініцыятыўная група Support Woman адправіла першую партыю медыкаментаў ва Украіну для падтрымкі жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам.
    • Беларусы перадалі ў «Дом воіна» ў Львове для 103 брыгады тэраабароны турнікеты і бандажы.
    • Беларусы пачалі перадаваць VAC-апараты для лячэння ранаў украінскіх вайскоўцаў у бальніцы Украіны. Гэтым займаюцца арганізацыя «Звяно», беларусы Італіі і фонд медыцынскай салідарнасці.
    • Польшча з ліпеня пачне прымаць заяўкі ад беларусаў на гуманітарныя візы і ВНЖ.
    • Спецыялісты беларускай платформы WEMAYHELP 2.0 («Мы можам дапамагчы») дапамагаюць аднавіць ментальнае здароўе ахвярам вайны ва Украіне.
    • Беларусы Гданьска, Сопата, ГдыніФранцыіЛонданаБыдгашчаБеластокаБатумі выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў, украінцаў і палітвязняў.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг.
    • Беларусы Чыжоўкі пратэстуюць супраць фашызму, сталінізму і рашызму.
    • Жыхары Ваўкавыска вывесілі банеры ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, якога судзяць у турме ў Гродне.
    • Беларусы Чыжоўкі падтрымалі спявачку Марго Ляўчук і яе бацькоў, якіх затрымалі і аштрафавалі.
    • У Мінску спушчаны на ваду карабельчык з нашым нацыянальным сцягам.
    • Беларусы Гродна працягваюць пакідаць антываенныя надпісы салідарнасці з народам Украіны і беларускімі палітвязнямі.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Ініцыятыва @By_Pol высветліла, што акрамя загінулага лётчыка Мікалая Маркава, на баку РФ ваюе яшчэ адзін генерал ВС РБ. Гаворка ідзе пра былога намесніка камандуючага ВПС і СПА ВС РБ – Карэва Аляксандра Міхайлавіча 1966 года нараджэння.

    #інфармацыйныфронт

    • Media IQ выпусцілі відэа, у якім разбіраюцца маніпуляцыі з гісторыяй, «рэбрэндынг» Сталіна і «правільнае» мінулае – у «Год гістарычнай памяці» асабліва актуальна.
    • Выйшла газета «7 чижей» ад мінчукоў Чыжоўкі: у ёй расказваецца пра новыя акцыі непадпарадкавання, навіны Антываеннага Руху, гісторыя палітвязня. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – у ім гісторыя расійскага ваеннага, які прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага ўкраінца, расповед Наталлі Дулінай пра чарговыя суткі, інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, якая роўна 2 гады таму ўступіла ў прэзідэнцкую гонку і шмат іншага. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны