• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube, каб абмеркаваць беларускую мову ў прадуктах гэтай кампаніі

    19 лютага, 2023

    Удзел у сустрэчы бралі віцэ-прэзідэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнтка Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель. Святлана Ціханоўская падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты пры выкарыстанні сэрвісаў Google i Youtube. 

    Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube:

    – Дазволіць манетызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube.
    – Дазволіць рэкламаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube.
    – Спыніць злоўжыванні расійскімі і лукашэнкаўскімі прапагандыстамі інструментамі рэкламы.
    – Забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыяў, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.

    Апошнія навіны