• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала з былым прэм’ерам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам магчымасць перамоваў па вызваленні палітвязняў

    20 студзеня, 2023

    Падчас Давоскага форуму Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам. Ціханоўская распавяла пра эскалацыю рэпрэсій і перадала прэм'еру бачанне магчымых сцэнароў перамоваў па вызваленні палітвязняў Беларусі. Яна адзначыла, што палітвязні – закладнікі рэжыму, і іх вызваленне з'яўляецца прыярытэтам для дэмакратычнага руху. 

    Беларуская лідарка папрасіла Інстытут Тоні Блэра арганізаваць публічныя ці непублічныя кансультацыі па вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі з удзелам палітыкаў і экспертаў па Усходняй Еўропе. 

    Таксама Ціханоўская прапанавала Блэру разглядзець магчымасць асабістага ўдзелу ў ролі медыятара па вызваленні людзей з турмаў, і паўдзельнічаць у кансультацыі дэмакратычных сілаў па правядзенні палітычных і эканамічных рэформаў у Беларусі.

    Апошнія навіны