• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: Сённяшні дзень паказаў, што захоп самалёта RyanAir – гэта не выключны выпадак, а толькі пачатак міжнароднага тэрору, які зладзіў былы прэзідэнт

    01 жніўня, 2021

    «Крысціна Ціманоўская – не проста лёгкаатлетка, якую рэжым паспрабаваў выкрасці і сілком павезці з Токіа ў Беларусь. Крысціна Ціманоўская – гэта доказ таго, што любы беларускі спартовец, адпраўлены на Алімпіяду, можа стаць закладнікам, калі знойдзе ў сабе смеласць загаварыць. Ні адзін беларус, які пакінуў межы Беларусі, не знаходзіцца ў бяспецы, таму што яго могуць паспрабаваць выкрасці, як Крысціну Ціманоўскую або Рамана Пратасевіча.

    Сітуацыя з Крысцінай адбылася, калі мая каманда вярталася з візіту ў ЗША. І я дзякую НАК, Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці і беларускай дыяспары за хуткую, скаардынаваную працу, якая дапамагла абараніць спартсменку ад гвалтоўнай дэпартацыі ў турму. Я дзякую МАК і ўладам Японіі за аператыўную рэакцыю, а таксама Чэхіі, Славеніі і Польшчы за прапанову прытулку для Крысціны.

    Зараз Крысціна Ціманоўская знаходзіцца ў бяспецы. Але мы разам працягнем працу па яе выпадку:

    – Мы працуем над тым, каб улады Японіі і Міжнародны Алімпійскі камітэт у адпаведнасці з правілам 37 Алімпійскай Хартыі забяспечылі бяспеку ўсім беларускім спартоўцам, паколькі ў любы момант рэжым можа пачаць чарговыя рэпрэсіі супраць іх.

    – Мы заклікаем выканкам МАКа правесці разгляд і расследаванне ў дачыненні да кіруючага складу НАК. А чыноўнікаў, якія прымалі гэтыя рашэнні (уключаючы начальніка аддзела міжнародных адносін НАК Беларусі Васіля Юрчыка і намесніка дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы Артура Шумака), адхіліць у адпаведнасці з Правілам 23 Алімпійскай Хартыі.

    – У бліжэйшыя дні мы правядзем шэраг сустрэч і тэлефанаванняў з урадамі краін, якія прапанавалі сваю дапамогу, і міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН і АБСЕ.

    Усіх датычных да спробы выкрадання Крысціны Ціманоўскай мы прапануем унесці ў санкцыйныя спісы, а таксама ўзмацніць санкцыі ЕС і ЗША супраць рэжыму, яго кашалькоў, і ўсіх, хто падтрымлівае рэжым.

    Для ўсіх спартоўцаў, актывістаў, рабочых, медыкаў, журналістаў, а таксама іншых сацыяльных груп, якія зведваюць пераслед, мы заклічам аказаць неабходную дапамогу: для працягу іх працы, спрашчэння рэлакацыі і візавых працэдур, прававога суправаджэння і абароны.

    Мы настойваем, што беларускія спартоўцы – гэта гонар нашай краіны, а не ўласнасць рэжыму. І зараз маральны абавязак міжнароднай супольнасці – даць рашучую рэакцыю на спробы выкрадання беларусаў з тэрыторый дэмакратычных дзяржаў».

    Апошнія навіны