• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Голас беларусаў будзе гучаць у Радзе Еўропы: з’явілася Кантактная група

    08 верасня, 2022

    Рада Еўропы прыняла рашэнне пра стварэнне Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам. Такім чынам, Рада Еўропы падтрымала прапанову Святланы Ціханоўскай, агучаную падчас сустрэчаў з генеральным сакратаром Рады Еўропы і выступу перад ПАРЕ.

    Раней Рада Еўропы адмовілася ад кантактаў з прадстаўнікамі нелегітымнага рэжыму на карысць дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Гэта выразны сігнал беларусам, што Рада Еўропы не прызнае рэжым Лукашэнкі. У той самы час Рада мае намер супрацоўнічаць з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху ў інтарэсах усяго беларускага народа.

    Кантактная група, якая ствараецца, будзе дапамагаць Радзе Еўропы ў выпрацоўцы пазіцый па Беларусі. Таксама плануецца, што кантактная група зможа каардынаваць і рэалізоўваць праекты ў межах розных праграмаў Рады Еўропы, рыхтаваць праекты рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў для новай Беларусі.

    У кантактную групу ўвойдуць прадстаўнікі структураў Рады Еўропы, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. Склад кантактнай групы яшчэ будзе абмяркоўвацца.

    Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык: «Дагэтуль Рада Еўропы, як і іншыя міжнародныя арганізацыі, працавалі з краінамі праз урады. З ім усё ўзгаднялася і вырашалася. Цяпер Рада Еўропы будзе супрацоўнічаць толькі з дэмсіламі і грамадзянскай супольнасцю».


    На фота: Святлана Ціханоўская і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч
    Апошнія навіны