• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • З-за сітуацыі з каранавірусам, якая пагаршаецца ў Беларусі, Святлана Ціханоўская правяла тэрміновае тэлефанаванне з камісарам ЕС Оліверам Варгеліем наконт вакцынаў

    29 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з еўракамісарам Оліверам Варгеліем. Яна распавяла пра крытычную сітуацыю ў краіне – паводле дакладу Фонду медыцынскай салідарнасці, кожны дзень толькі ў бальніцах Мінска памірае ад 5 да 15 чалавек, а статыстыка Міністэрства аховы здароўя можа быць заніжаная больш чым у 10 разоў.

    Разам з еўракамісарам яны абмеркавалі спосабы дапамагчы беларусам захаваць здароўе, ліст дэмакратычных сіл і прадастаўленне мільёна бясплатных еўрапейскіх вакцынаў у Беларусь. Пасля відэазванка Олівер Варгелій заявіў пра падтрымку Ціханоўскай і распрацоўку пакета дапамогі для Беларусі.

    Святлана Ціханоўская: «Пытанне каранавіруса ў Беларусі трэба вырашаць тэрмінова. Мы ўжо правялі кансультацыі пра гэта з COVAX, СААЗ, урадамі Польшчы, Венгрыі і Германіі. Сёння я была рада пачуць ад еўракамісара пра гатоўнасць ЕС дапамагчы беларусам і прадаставіць вакцыны. Застаецца адзінае пытанне: як даставіць і рэалізаваць гэтыя вакцыны ў Беларусі. І мы ўсе разам працуем над ім, таму што каранавірус ні ў якім разе не павінен быць пытаннем палітыкі – гэта выключна пытанне здароўя і жыццяў беларусаў».

    Офіс Святланы Ціханоўскай просіць вас насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па меры магчымасці, працаваць з дому. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Апошнія навіны