• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У Беларусі могуць з’явіцца прызнаныя ЕС вакцыны бесплатна. Сумесны зварот дэмсілаў

    26 кастрычніка, 2021

    Сёння, 26 кастрычніка, лідары дэмакратычных сілаў Беларусі адправілі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна дозаў вакцынаў. Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Павел Латушка, чалец прэзідыума КР Вольга Кавалькова, прадстаўніца КР па палітзняволеных Таццяна Хоміч, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў звярнуліся да беларусаў:

    «Яшчэ ўвесну мы працавалі з Еўракамісіяй і COVAX, каб прывезці вакцыны ў Беларусь. Мы шукалі шляхі, як гэта зрабіць – праз ААН, рэлігійныя арганізацыі. Але тады гэтыя рашэнні засталіся нерэалізаванымі – і наступствы мы бачым цяпер.

    Сітуацыя працягвае пагаршацца. Таму дзеля здароўя беларусаў трэба аб'яднаць намаганні, каб прыняць дапамогу нашых суседзяў і міжнароднай супольнасці.

    Сёння ад імя ўсіх дэмакратычных сілаў мы накіравалі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX. Мы заклікаем у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна дозаў вакцынаў. Мы не «падкідваем ідэю». Мы прапануем інструмент, які дапаможа мільёну беларусаў. Усё, што патрабуецца ад Міністэрства аховы здароўя, – пагадзіцца на гэта.

    Мы робім гэта, бо для нас пандэмія – гэта не палітыка, гэта здароўе і жыцці людзей.

    І зараз нашая з вамі задача і адказнасць – паклапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх; дапамагчы лекарам, якія ўжо паўтара гады гераічна ваююць з пандэміяй, дапамагаць нам.

    • Насіце маскі.
    • Прывівайцеся той вакцынай, якая вам зараз даступная.
    • Пазбягайце публічных месцаў і мерапрыемстваў і заставайцеся дома, калі гэта магчыма.

    Беражыце сябе. Вы патрэбныя сваім сем'ям, вы патрэбныя сваёй краіне, вы патрэбныя ўсім нам».

    Апошнія навіны