• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Крымінальныя справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі, новыя санкцыі, офіс дэмсіл у Празе: Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі

    07 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская ў Вільні правяла перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Якубам Кулганекам. Беларуская лідарка распавяла пра апошнія прысуды і эскалацыю тэрору. Яна прапанавала ўключыць у санкцыйны спіс суддзяў, пракурораў, следчых і ўсіх, хто ўдзельнічаў у расправах над Знакам, Калеснікавай і ўсімі палітвязнямі: «Усе, хто мае дачыненне да неправамерных прысудаў, павінны панесці адказнасць».

    МЗС Чэхіі разам з МЗСамі іншых краін ЕС працуе над увядзеннем новых санкцый супраць рэжыму. Міністр Кулганек падкрэсліў, што рэжым стаў пагрозай не толькі для беларускага народа, але і для ўсіх краін ЕС. У санкцыйныя спісы таксама патрапяць адказныя за міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Еўрасаюзам.

    Ціханоўская таксама прапанавала Чэхіі разглядзець распачацце крымінальных спраў у межах універсальнай юрысдыкцыі. Некалькі ахвяр гвалту і катаванняў, якія праходзілі рэабілітацыю ў Чэхіі, падалі пазоў, які цяпер на разглядзе. Ціханоўская папрасіла паскорыць працэс і разглядзець падачу Чэхіяй скаргі супраць Беларусі пра парушэнне міжнароднай канвенцыі супраць катаванняў, бо існуюць бясспрэчныя доказы і сведчанні гэтага.

    Якуб Кулганек заявіў, што ў Чэхіі таксама працуюць над стварэннем офіса беларускіх дэмакратычных сіл. Такое даручэнне даў прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

    Апошнія навіны