• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Утойванне доказаў рэжымам як дачыненне да перашкоды расследавання». Святлана Ціханоўская накіравала ліст прэзідэнту Рады ICAO

    27 студзеня, 2022

    31 студзеня Рада ICAO правядзе пасяджэнне для абмеркавання даклада арганізацыі аб інцыдэнце, звязаным з захопам самалёта Ryanair у Беларусі. Святлана Ціханоўская накіравала прэзідэнту Рады ліст, у якім расказала пра падзеі ў Беларусі з 2020 года, нагадала, што з моманту захопу двое людзей – Раман Пратасевіч і Сафія Сапега – узятыя ў закладнікі.

    У лісце Святлана Ціханоўская:

    – распавяла, што інцыдэнт быў наўмыснай, загадзя спланаванай, халаднакроўнай аперацыяй па арышце апанента, а афіцыйныя асобы Беларусі з самага пачатку давалі ілжывую інфармацыю пра тое, што адбылося. «Сітуацыя поўнага грэбавання чалавечымі жыццямі і непавагі да правілаў, з якой сутыкнуліся экіпаж і пасажыры на борце рэйса, шакавала свет. Але для беларусаў такая пагарда не дзіўная. Мы атрымлівалі такое стаўленне да, падчас і пасля інцыдэнту, а таксама ў нацыянальным маштабе», – пракаментавала ў лісце Ціханоўская;

    – заклікала ICAO падтрымаць пазіцыю пра тое, што ўтойванне доказаў рэжымам можна расцэньваць як дачыненне да наўмыснай перашкоды расследавання арганізацыі. «Рэжым не спрабаваў крытычна ацаніць гэтую падзею, супакоіць пасажыраў ці папрасіць прабачэння за стрэс і нязручнасці перад экіпажам і кампаніяй Ryanair. Сутыкнуўшыся са шквалам крытыкі, ён не спрабаваў аналізаваць сістэмныя неадпаведнасці і прыдумаць паляпшэнні, каб прадухіліць падобныя сітуацыі ў будучыні. Наадварот, афіцыйныя асобы з самага пачатку палічылі за лепшае прадставіць ілжывую інфармацыю, паспрабавалі адцягнуць увагу ад адказнасці рэжыму, ачарнілі пілотаў рэйса і высмеялі рэакцыю міжнароднай супольнасці», – адзначыла Ціханоўская;

    – звярнула ўвагу, што ў ЗША прад'явілі абвінаваўчае заключэнне супраць кіраўніцтва «Белаэранавігацыі» і двух супрацоўнікаў службы дзяржбяспекі ў сувязі са змовай з мэтай здзяйснення пірацтва паветранага судна, што падвергла небяспецы чатырох грамадзян ЗША, якія знаходзіліся на ім;

    – заклікала прыкласці да справаздачы паказанні, прадстаўленыя польскім уладам Алегам Галегавым – авіядыспетчарам, які знаходзіўся ў дыспетчарскай падчас аперацыі па прымусовай пасадцы самалёта Ryanair;

    – заклікала накіраваць даклад старшыні Рады бяспекі ААН, паколькі гэты інцыдэнт стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы. «Інцыдэнт з самалётам Ryanair не павінен стаць прэцэдэнтам для іншых рэжымаў і палітычных сілаў – прымусова змяняць рэйсы па палітычных матывах. Ён не павінен наносіць шкоду асноўным інтарэсам бяспекі пасажыраў і экіпажу».

    – прапанавала прадставіць даклад ICAO у публічны доступ і абмеркаваць яе ліст на дыскусіі Рады ICAO 31 студзеня, а таксама зрабіць усё, каб даклад стаў толькі першым крокам для старту расследавання па факце захопу самалёта.

    Апошнія навіны