• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Адзіная крыніца – галаслоўныя сьцьвярджэньні афіцыйных асобаў». Юрыст Зікрацкі пра сьмерць Зельцара

    30 верасня, 2021

    Сяргей Зікрацкі, прадстаўнік каманды Святланы Ціханоўскай па прававых пытаньнях, пракамэнтаваў сьмерць супрацоўніка кампаніі Epam Андрэя Зельцара.

    Як адзначае юрыст, прайшло больш за суткі з моманту інцыдэнту, але і ў адмыслоўцаў, і шараговых назіральнікаў застаецца больш пытаньняў, чым адказаў. Сяргей Зікрацкі ў гэтым зьвязку зьвяртае ўвагу на некалькі нюансаў:

    • «Першае. Адзіная крыніца інфармацыі пра падзею – галаслоўныя сьцьвярджэньні афіцыйных асобаў і змантаваная выніковая карцінка. Хоць відавочна: у праваахоўных органаў ёсьць як мінімум тры поўныя відэа зь месца здарэньня. Натуральна, гэта спараджае абгрунтаваныя сумневы ў дакладнасьці агучанай вэрсіі. Толькі апублічваньне першакрыніц і заключэньні незалежных экспэртаў аб прычынах сьмерці супрацоўніка КДБ і адкрытае расьсьледаваньне гэтай справы можа разьвеяць сумневы ў абгрунтаванасьці афіцыйнай пазыцыі.
    • Другое. Генпракуратура адсправаздачылася аб заканчэньні праверкі ў дачыненьні да супрацоўнікаў сілавых структур, якія застрэлілі Андрэя Зельцара. Ведамства не знайшло парушэньняў і палічыла, што спэцслужбы законна ўжылі зброю, ад якой той памёр. Пры гэтым праз суткі пасьля інцыдэнту няма ніводнага камэнтару, чаму візытэры вырашылі выкарыстаць агнястрэльную зброю, выключыўшы іншыя варыянты. Адсутнасьць поўнага відэа не дае адказу на пытаньне, ці была сьмерць маладога чалавека абумоўленая рэальнай неабходнасьцю ўжываньня зброі ці гэта помста за раненьне калегі.
    • Трэцяе. Вельмі шмат пытаньняў узьнікае да затрыманьня ў якасьці падазраванай у забойстве супрацоўніка КДБ жонкі Андрэя Зельцара, Марыі Усьпенскай. Ці зьяўляецца простае фіксаваньне на відэа падзеяў у кватэры саўдзелам ў забойстве? Або сьледзтва мае іншыя доказы яе ўдзелу ў злачынстве? Пакуль не прадстаўлена дастатковых доказаў дачыненьня жанчыны да правапарушэньня, ніхто ня можа быць упэўненым, што затрыманьне Марыі Ўсьпенскай не зьвязана з жаданьнем утаіць сапраўдную карціну падзеяў.»

    Сёлета вядомага адваката Сяргея Зікрацкага пазбавілі ліцэнзіі за абарону палітычных зьняволеных, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

    28 верасьня супрацоўнікі КДБ узламалі дзьверы і ўварваліся ў менскую кватэру, дзе знаходзіліся Андрэй Зельцар і ягоная жонка Марыя Ўсьпенская. Гаспадар нібыта двойчы стрэліў і сьмяротна параніў аднаго з групы захопу КДБ. У адказ яго застрэлілі, жонку арыштавалі.

    Андрэй Зельцар з 2016 году працаваў у менскім офісе кампаніі Epam на пазыцыі тым-ліда. У сужэнцаў застаўся сын.

    Крыніца: Радыё Свабода.

    Апошнія навіны