• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падтрымала мабілізацыйны план «Перамога»

    31 мая, 2021

    «Я часта чую ад беларусаў: «Мы не збіраемся маўчаць і цярпець, мы гатовыя да актыўных дзеянняў, мы толькі хочам ведаць, што будзем не адны». І гэта правільна: бо ўсе мы памятаем, што бяспека актыўных дзеянняў расце тады, калі расце іх масавасць. Але як пераканацца, што вы будзеце не адны?

    Сёння быў запушчаны мабілізацыйны план «Перамога», распрацаваны Сітуацыйна-Аналітычным Цэнтрам. Мы верым, што гэты план будзе адказам на самыя галоўныя запыты грамадства:

    – як вярнуцца на вуліцы масава;
    – як мабілізаваць прафесійныя ўменні грамадзян на карысць пратэсту;
    – як зберагчы нашы рэсурсы, выкарыстоўваць іх эфектыўна і ў патрэбны момант.

    План «Перамога» клапоціцца пра вашую ананімнасць і бяспеку: вам не трэба будзе пакідаць сваё імя і іншыя ўразлівыя дадзеныя. Зайдзіце ў чат-бот і запоўніце форму, у якой вам трэба будзе пазначыць раён, у якім вы працуеце ці жывяце, вашу прафесію, ступень гатоўнасці да актыўных дзеянняў і рэсурсы, якімі вы валодаеце.

    Вам не трэба будзе рабіць больш, чым вы гатовыя і можаце зрабіць, але ваш унёсак не проста дасць зразумець астатнім, што вы не адны. Ваш унёсак стане часткай інфраструктуры пратэсту, дзе вашыя веды і магчымасці будуць выкарыстаныя.

    Пасля адпраўкі вашага апошняга паведамлення чат-бот аўтаматычна выдаліць перапіску з вамі і знікне са спісу чатаў. А ў патрэбны момант вы атрымаеце ад яго апавяшчэнне і будзеце ведаць пра вашыя далейшыя дзеянні.

    Мэта плана «Перамога» – аднаўленне законнасці і правапарадку ў нашай краіне шляхам арганізаванай і мірнай перадачы ўлады народу. І я падтрымліваю кожнага, хто возьме ў ім удзел».

    Апошнія навіны