• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з князем Ліхтэнштэйна Алоізам і дамовілася аб супрацы ў межах Рады Еўропы

    19 студзеня, 2023

    На сустрэчы Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, спробы ўладаў задушыць любое іншадумства, рэпрэсіі супраць медыяў і нацыянальнай ідэнтычнасці. Яны абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, а таксама магчымыя крокі ў міжнародных арганізацыях.

    Князь, які таксама з’яўляецца выканаўцам абавязкаў кіраўніка дзяржавы, сказаў, што Ліхтэнштэйн разглядзіць магчымасць падтрымкі беларускіх праваабарончых ініцыятываў. Таксама князь сказаў, што Ліхтэнштэйн пачне старшынства ў Радзе Еўропы ў другой палове гэтага года, і гэта будзе добрая магчымасць для супрацы ў межах гэтай арганізацыі.

    Ліхтэнштэйн з’яўляецца мікрадзяржавай на мяжы Швейцарыі і Аўстрыі, хоць і не мае вялікай дыпламатычнай прысутнасці за мяжой, але актыўна ўдзельнічае ў міжнародных арганізацыях, такіх як ААН і Рада Еўропы, у тым ліку падтрымлівае Украіну.

    Апошнія навіны