• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дапамажыце сабраць дзяцей палітвязняў у школу

    31 жніўня, 2021

    У Беларусі 653 палітвязні і яшчэ тысячы зняволеных па палітычных прычынах. У многіх з іх ёсць сем'і і дзеці, якія ходзяць у школу. Іх родным патрэбная дапамога, каб забяспечыць дзяцей усім неабходным да школы.

    Як можна дапамагчы дзецям палітвязняў?

    • Спосаб 1: падарыць дзецям канцылярскія наборы для дзяцей палітвязняў праз фонд «Краіна для Жыцця»

    Больш за 140 сем'яў пацярпелых ці зняволеных па палітычных прычынах ужо атрымалі наборы. Вы можаце зайсці на сайт stranafund.org і выбраць набор, які пасля аплаты валанцёры даставяць сем'ям:

    «Набор першакласніка».
    «Набор для малодшых школьнікаў».
    «Набор для старэйшай школы».

    • Спосаб 2: набыць канцылярскія наборы з дапамогай ініцыятывы INeedHelpBy для дзяцей рэпрэсаваных

    Ініцыятыва @ineedhelpby дапамагае дзецям тых, хто трапіў пад любыя рэпрэсіі у Беларусі. Вы можаце наўпрост аплаціць канцылярскія тавары для дзяцей з сем'яў, якія зведалі рэпрэсіі.

    1. Адпраўце ў тэлеграм-бот @INeedHelpBY_bot каманду /school.
    2. Пазначце колькасць набораў, якія вы гатовыя набыць для сям'і, і зрабіце аплату.

    • Спосаб 3: зрабіць данат сем'ям палітвязняў праз BySol

    Фонд BySol аб'явіў збор на фінансавую падтрымку сем'ям палітвязняў, у якіх ёсць дзеці школьнага ўзросту, каб аказаць неабходную дапамогу да 1 верасня. Вы можаце далучыцца да збору і дапамагчы па гэтай спасылцы.

    Апошнія навіны