• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ЗША заявілі, што аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў

    31 сакавіка, 2021

    Сёння Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра аднаўленне санкцый супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, падкантрольных рэжыму, уключаючы канцэрн «Белнафтахім», ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан», ААТ  «Полацк-Шкловалакно», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом» і «Белнафтахім ЗША».

    Гэта значыць, што прадпрыемствам i грамадзянам ЗША забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя адносіны з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, будуць замарожаныя. Важна разумець, што многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

    Падставай для аднаўлення санкцый стала сітуацыя, што пагаршаецца ў галіне правоў чалавека і наяўнасць палітвязняў у Беларусі, якімі прызнана ўжо 325 чалавек. Дзеянні рэжыму па падаўленні правоў і свабод людзей ужо адмоўна адбіліся на эканамічнай сітуацыі і дабрабыце беларусаў і працягваюць падрываць патэнцыял нашай краіны.

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі: «Амерыканскія санкцыі ўведзеныя ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі рэжыму. Адказнасць за эканамічныя і сацыяльныя наступствы ад іх увядзення ляжыць выключна на Лукашэнку і тых, хто выконвае яго злачынныя загады. Прадухіліць увядзенне санкцый у сілах рэжыму – трэба вызваліць палітвязняў, спыніць гвалт і пачаць дыялог з беларускім народам. Аднак Лукашэнка праігнараваў неаднаразовыя папярэджанні ЗША, выбраўшы найгоршы з варыянтаў паводзінаў, і працягнуў рэпрэсіі.

    Я заклікаю рэжым неадкладна пачаць перамовы аб новых свабодных выбарах, каб мірным шляхам вывесці Беларусь з крызісу, прадухіліць негатыўныя наступствы для нашай краіны».

    Апошнія навіны