• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету ІІ, ініцыяваная Офісам Святланы Ціханоўскай

    01 красавіка, 2023

    Гэтая Канферэнцыя працягвае практыку збіраць прадстаўнікоў беларускай дыяспары разам з дэмсіламі Беларусі на адной пляцоўцы, каб наладжваць супрацоўніцтва. 

    На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца:

    – актуальная палітычная стратэгія Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады;
    – падтрымка дзейнасці дыяспаральных арганізацый;
    – сумесныя намаганні ў кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі;
    – каардынацыя дзеянняў паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі;
    – стратэгіі больш паглыбленай супрацы паміж рознымі актарамі дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.

    Больш інфармацыі на сайце –  https://bydiaspora.net/

    Колькасць удзельнікаў і ўдзельніцаў абмежаваная, таму прапануем дасылаць вашыя заяўкі ўжо цяпер. Зрабіць гэта можна па спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8.

    Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!

    Апошнія навіны