Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці створаны спартыўнымі функцыянерамі і выбітнымі спартоўцамі, чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў і іншых міжнародных спаборніцтваў.
Мэта фонда – падтрымаць атлетаў, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, выключаных са зборных, знятых са спаборніцтваў, звольненых або пазбаўленых стыпендый за выказванне сваёй палітычнай пазіцыі.
Дзейнасць BSSF:
- аказанне фінансавай дапамогі;
- юрыдычнай дапамогі ў выглядзе кансультацый і абароны правоў;
- камунікацыя з міжнароднымі арганізацыямі (камітэтамі, федэрацыямі, асацыяцыямі) з мэтай абароны спартсменаў;
- арганізацыя працэсу спартыўнай падрыхтоўкі на базе замежных комплекстов і прыцягненне замежнай інфраструктуры.