• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Далучайцеся да святкавання Дня Волі 2024! Спіс акцыяў і мерапрыемстваў 

    18 сакавіка, 2024

    25 сакавіка па ўсім свеце пройдуць святкаванні, прысвечаныя Дню Волі. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты ва ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, якія мы дзеля зручнасці сабралі ў адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! 

    З нагоды Дня Волі беларуская дыяспара ў Канадзе арганізавала святкаванні ў шэрагу гарадоў Канады, каб адзначыць беларускую сумленнасць і супраціў. Падрабязней тут.

    Дзень Волі 2024 у Таронта

    Час: 23 сакавіка, 12:00 

    Месца: 12:00 – High Park North Gates, 13:00 – Swansea Town Hall

    Дзень Волі 2024 у Атаве 

    Час: 24 сакавіка, 16:00 

    Месца: 805 Carling Ave, Ottawa, ON K1S 5W9

    • Святкаванне Дня Волі ў Еўрапарламенце

    18:00 – Адкрыццё выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму. Выстава распавядае пра жыццёвы шлях і пакліканне праваабаронцы, асуджанага на 10 гадоў зняволення па палітычных матывах. 

    19:00 – спектакль «Паслядзяцінства» ад Беларускага Свабоднага Тэатра, які распавядае пра жыццё і праблемы беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў-уцекачоў.

    Час: 19 сакавіка, 18:00

    Месца: Yehudi Menuhin Area, Брусель

    Удзел у мерапрыемствах выключна па рэгістрацыі. 

    Беларускі Дом у Варшаве – адзін з арганізатараў святкавання. Калі Вы хочаце прыняць удзел, пішыце на мэйл info@belaruskidom.eu, вам дашлюць спасылку на рэгістрацыю.

    • Каманда, якая ладзіла мітынг-канцэрт БНР-100 у Мінску ў 2018 годзе, арганізуе канцэрт БНР-106 у анлайн-фармаце «late night show» 

    Трансляцыя канцэрту будзе даступная кожнаму ахвочаму. Цяпер адбываецца збор грошай

    Час: 25 сакавіка

    Месца: анлайн

    Час: 24 сакавіка

    Месца: Варшава

    Літва 

    • Творчая сустрэча  з Уладзімірам Арловым «Насустрач Дню Волі»

    Падчас імпрэзы можна будзе пачуць аповед пра гісторыю БНР, а таксама пра кнігі «Незалежнасць – гэта…», «Імёны Свабоды», «Айчына» і інш. Таксама адбудзецца аўтограф-сэсія, і чытачы змогуць задаць свае пытанні. Напрыканцы чакае музычная частка.

    Час: 22 сакавіка, 18:30 

    Месца: Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча, Vilniaus g. 20

    • Святочны сплаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, па рацэ Нярыс, прысвечаны Дню Волі ад Splyvem.

    Час: 24 сакавіка, 12:00

    Месца: старт каля Белага моста, фініш на пляжы Šaltūnų paplūdimys.

    • Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі: віншуем каталікоў з Вербніцай і дорым бчб-вербачкі і бчб-пачастункі ўсім мінакам!

    Час: 24 сакавіка, 12:00-13:30

    Месца: Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня

    • Вольны бчб-аўтапрабег Вільня – Каўнас – Вільня 

    Маршрут аўтапрабегу – з плошчы В. Кудзіркі да Замка Дапамогі. 

    Час: 24 сакавіка, 13:30 – 18:00

    Месца: Вільня, Каўнас

    • Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam зноў пакажа імпрэзу «‎Сны аб Беларусі. Мы прачнуліся іншымі»‎ роўна праз год пасля прэм’еры.

    Час: 24 сакавіка, 15:00

    Месца: Vilniaus gatvė, 16, Вільня

    Рэгістрацыя на спектакль па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная. 

    • Віленскі беларускі музей імя I. Луцэвіча запрашае на канцэрт Дня Волі.

    Час: 24 сакавіка, 17:00

    Месца: Vilniaus, 20, Вільня

    Запрашаем вас на файны канцэрт! Давайце адзначаць з энергіяй і драйвам нягледзячы ні на што, каб больш было бы сілаў для працы на карысць радзімы.

    • Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку Дапамогі

    Удзельнічаюць Naka, Антон Маслыка, Святлана Ярміліна і інш.

    Час: 24 сакавіка, 19:00

    Месца: Naujoji Riovoniu 10, Вільня

    • Святочны канцэрт NaviBand, прысвечаны Дню Волі

    Час: 24 сакавіка, 20:00

    Месца: Paviljonas, Pylimo g. 21B, Вільня 

    Квіткі коштам 25 еўра можна набыць па спасылцы.

    • Акцыя памяці

    Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.
    Час: 25 сакавіка, 9:00

    Месца: могілкі Расу, Вільня

    • Вольны бчб-аўтапрабег 

    Старт ад могілак Расу да будынку Сейма Літоўскай Рэспублікі.

    Час: 25 сакавіка, 10:00

    Месца: старт на могілках Расу, Вільня

    • Круглы стол Рады БНР у Вільні «Актуальнасць ідэалаў 25 сакавіка» з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятываў і журналістаў

    Час: 25 сакавіка, 16:00

    Месца: анлайн. Рэгістрацыя па спасылцы

    • Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы. Выкананне гімна БНР і Пагоні беларусамі Вільні хорам, разам з ансамблем «Гоман»

    Час: 25 сакавіка, 18:00

    Месца: Лукішская плошча, Вільня

    • Святочны марш, прысвечаны Дню Волі ў суправаджэнні ўдарнікаў.
      Маршрут: Лукішская плошча – Tauro gatve Mindaugo gatve – Варта Святла – Naugarduko gatve – Pylimo gatve – Рэфармацкая царква

    Час: 25 сакавіка, 18:30

    Месца: старт на Лукішскай плошчы, фініш у Рэфармацкай царкве

    Час: 25 сакавіка, 20:00

    Месца: Рэфармацкая царква, Pylimo g. 18

    Беласток

    Час: 23 сакавіка, 12:00 – Квіз на тэму БНР ад Падлеткавага клуба, 16:00 – «Шляхамі БНР». Прэзентацыя мапы гісторыка-культурнай спадчыны.

    Месца: Беласток, Wyszynskiego 6A

    • Бажэственая літургія – Малебен за беларускі народ

    Час: 24 сакавіка, 10:00

    Месца: Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1

    • Мітынг – канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Kurwadziki, Ігара Палынскага і выступам Гістарычнага клуба рэканструкцыі «Invictus 1863»

    Час: 24 сакавіка, 15:00

    Месца: Plac przy Ratuszu od strony fontany, ul.Rynek Kosciuszki 10

    • Сімвалічны забег, прысвечаны Дню Волі

    Час: 25 сакавіка, 17:00

    Месца: Park Planty, Biatystok. Удзел у забегу бясплатны.

    • Урачысты канцэрт з нагоды святкавання дня Абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю»

    Classic-Modern Orchestra пад кіраўніцтвам дырыжора Паўла Котлы. Бясплатныя ўваходныя квіткі будуць даступныя з 15 сакавіка ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку biuro@ckb.bialystok.pl.

    Час: 25 сакавіка, 18:00 

    Месца: Канцэртная зала Падляшскай оперы і філармоніі, ul.Podlesna 2

    Познань

    23 і 24 сакавіка 

    • Познаньскі Спеўны Сход, выстава у Barak KulturyT, канцэрт Светы Бень, творчы майстар-клас для ўсёй сям’і, Марш Волі. Падрабязней.

    ЗША і Канада

    17 сакавіка

    Арганізатары: Belarusians of Edmonton

    23 сакавіка

    12:30 – 1:00 PM

    2905 Thatcher Ave, River Grove, IL 60171

    Арганізатары: Belarusians in Chicago

    4 – 10 PM

    9150 Academy Rd, Philadelphia, PA 19114

    Арганізатары: Belarus Freedom Philadelphia

    Гісторыя Святкаваньня Дня Волі ў Амэрыцы

    Арганізатары: АБА, БIНIМ, Надзея Нортан

    12-1 pm

    Арганізатары: Згуртаваньне Беларусаў Канады

    3 pm

    Minneapolis Sculpture Garden каля Spoon Bridge and Cherry

    3 pm

    901 Marsh Rd, Charlotte, NC 28209

    Арганізатары: Беларусы Шарлат і Каралін

    24 сакавіка

    1-5 pm

    Sunset View Apartment Homes

    Арганізатары: Belarusians in Portland metro area and Oregon

    12 pm

    401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY

    Арганізатары: BAZA

    12-8 pm

    190 Park Dr, Roseville, CA 94061

    Арганізатары: Belarus SF, Long Live Belarus in Sacramento

    • Сан Дыега 

    10 am

    Bonita Ventura Cove park

    Арганізатары: Беларуская хатка Сан Дыега

    4 pm

    805 Carling Ave, Ottawa, ON K1S 5W9

    Арганізатары: Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Канадзе.

    12-3 pm

    410 130th Place Southeast, Bellevue, WA

    Арганізатары: Seattle Belarusians

    12 pm

    Griffith Park

    Crystal Springs picnic area

    Арганізатары: Беларусы ЛА

    25 сакавіка

    5 pm

    King’s BierHaus – The Heights

    Арганізатары: Belarusians in Houston

    12:15 – 12:45 pm

    Boston City Hall

    Арганізатары: Belarusians of Boston and New England

    Аўстрыя

    23 сакавіка, 19:00 CET

    Апошнія навіны