• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пачынаецца рэгістрацыя і збор прапановаў на трэцюю Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету!

    20 лютага, 2024

    Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай 23 і 24 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта ўжо трэцяя сустрэча суполак і арганізацыяў беларусаў замежжа. Мерапрыемства ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады

    Асноўныя тэмы Канферэнцыі – узмацненне патэнцыялу беларускай супольнасці за мяжой і наладжванне сталай працы па найбольш актуальных напрамках. Каб усе важныя пытанні былі прадстаўлены на панэлях, мы просім вас дапамагчы арганізатарам і пакінуць прапановы па напаўненню праграмы. Зрабіць гэта можна праз запаўненне гугл-формы.

    📌 Зарэгістравацца на Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету можна па гэтай спасылцы. Адзначым, што колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная. 

    Мы будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!

    Апошнія навіны