• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала павялічыць тэрміны дзеяння дакументаў, якія выдаюцца беларусам у Польшчы

    10 студзеня, 2024

    Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэлася з намеснікам міністра ўнутраных спраў прафесарам Мацеем Душчыкам. Таксама ў сустрэчы ўдзельнічаў прадстаўнік кантактнай групы, якая з 2022 году на сталай аснове працуе пры МУС Польшчы па пытаннях легалізацыі беларусаў.

    Святлана Ціханоўская заклікала намесніка міністра спрыяць працы групы, каб аператыўна вырашаць пытанні легалізацыі, і падкрэсліла, што вельмі ўдзячная Польшчы за падтрымку беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з-за рэпрэсій. Асобна лідарка падзякавала за выдачу праязных дакументаў тым беларусам, якія апынуліся без пашпартоў.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі спрашчэнне легалізацыі для беларусаў. Ціханоўская прапанавала, каб Польшча не патрабавала апастылеў і павялічыла тэрміны дзеяння дакументаў, якія выдаюцца беларусам, у тым ліку ВНЖ і праязных дакументаў. Таксама яна распавяла намесніку міністра пра праект новага беларускага пашпарта, узоры якога будуць гатовыя ў сакавіку гэтага года.

    Напрыканцы размовы віцэ-міністр запэўніў, што пытанні беларусаў будуць вырашацца і падтрымка з боку Польшчы будзе нязменнай.

    Апошнія навіны