• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вырашэнне пытанняў легалізацыі беларусаў у Польшчы

    07 лістапада, 2023

    Сёння прайшла чарговая сустрэча працоўнай групы пры МУС Польшчы. Беларускі бок прадстаўляла дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская.

    Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні легалізацыі дзяцей грамадзян Беларусі, народжаных у Польшчы. Зараз беларусы сутыкаюцца са складанасцямі ў легалізацыі сваіх нованароджаных дзяцей у Польшчы. Падчас сустрэчы прадстаўнікі МУС заявілі, што вырашэнне гэтага пытання цяпер знаходзіцца ў прыярытэце.

    Таксама паднялі пытанні датычныя польскага праязнога дакумента, які можа замяняць пратэрмінаваны беларускі пашпарт пры паездках за мяжу. Прадстаўніцы беларускага боку прапанавалі прызнаваць праязной дакумент у якасці пасведчання асобы і павялічыць тэрмін яго дзеяння. Зараз гэтыя пытанні будуць знаходзіцца на абмеркаванні ў МУС Польшчы.

    Прадстаўнікі МУС запэўнілі, што працоўная група будзе працягваць існаваць па-за палітычным фарматам на ўзроўні кансультацый, што дазволіць распрацоўваць практычныя рашэнні для паляпшэння становішча беларусаў у Польшчы.

    Падрабязней пра вынікі сустрэчы глядзіце па спасылцы.

    Апошнія навіны