Тры гады таму прайшоў першы марш пенсіянераў – Марш Мудрасці. З гэтай нагоды пенсіянеры зладзілі акцыю ў Беларусі і даслалі відэа з яе ў чат-бот Офіса.
Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, калі да мяне звярнуліся пенсіянеры, каб данесці іх словы да Еўрапарламента, я была вельмі радая перадаць вестачку з Беларусі нашым міжнародным партнёрам. Бо дагэтуль захапляюся тым, як вы выходзілі на акцыі ў 2020 годзе, і працягваеце дагэтуль гэта рабіць.
Мае дарагія, тое, што нават у такіх умовах вы паказваеце сваю нязгоду с рэжымам, выступаеце супраць гвалту і хлусні, – сапраўды ўражвае і натхняе ўсіх нас. Сваімі дзеяннямі вы паказваеце ўсяму свету, што беларусы ўсё тыя ж, і мы не здаліся».