• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Славеніі Наташай Пірц-Мусар

    29 жніўня, 2023

    Прэзідэнтка Славеніі выказала падтрымку дэмакратычным сілам і беларускаму народу.

    Святлана Ціханоўская павіншавала Славенію з перамогай над рэжымам у выбарах у Раду бяспекі ААН і падзякавала за падтрымку беларусаў ў міжнародных арганізацыях. Беларуская лідарка распавяла пра сітуацыю з вагнераўцамі і расійскімі войскамі ў Беларусі, а таксама падкрэсліла пагрозу незалежнасці Беларусі, якая апошнім часам павялічылася. 

    Ціханоўская адзначыла, што беларускія дэмакратычныя сілы прынялі супольную заяву пра падтрымку еўрапейскага курсу для Беларусі. Яна папрасіла Славенію паспрыяць дэмакратычнай Беларусі ў гэтай ініцыятыве. Беларуская лідарка таксама распавяла пра крытычную сітуацыю з палітычнымі вязнямі, адсутнасць камунікацыі з імі і неабходнасць захадаў па іх вызваленні.

    «Мы са Славеніяй шчыльна працуем з 2020 года. Досвед Славеніі паказвае, што нават маленькія краіны могуць шмат зрабіць на міжнароднай арэне. Зараз мы спадзяемся, што Славенія зможа адвакатаваць інтарэсы беларусаў у Радзе Бяспекі ААН», – сказала Ціханоўская.

    Апошнія навіны