Прама зараз на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пачаўся анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.
У мэтах бяспекі, просім гледачоў з Беларусі не лайкаць і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.
Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра марафон сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям!
Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце https://salidarnasc.com/.