6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023.
Мы збярэм на адной пляцоўцы палітычных лідараў і грамадзянскія ініцыятывы, прадпрымальнікаў і экспертаў, журналістаў і актывістаў. Разам мы абмяркуем нашыя поспехі і няўдачы, бачанне Беларусі нашай мары і галоўнае – тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю.
- Каб прыняць удзел у Канферэнцыі, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/UwDTVLGJhyZKM8zx9.
Адказы на заяўкі будуць дасланыя да 26 ліпеня, але з-за абмежаванай колькасці ўдзельнікаў мы не зможам ухваліць іх усе.