• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прыняла міністра замежных справаў Партугаліі ў сваім Офісе ў Вільні

    11 ліпеня, 2023

    Беларуская лідарка падзякавала міністру Жуану Кравіньё за ўдзел у сайд-івэнце і падтрымку беларускага пытання ў міжнародных арганізацыях. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з размяшчэннем ядзернай зброі і наймітаў ПВК Вагнер у Беларусі, пагрозы беларускай незалежнасці і стратэгію Еўрапейскага Саюза па Беларусі. 

    Асобную ўвагу прысвяцілі пытанню санкцыяў. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што недапушчальна змякчаць санкцыі на транзіт калійных угнаенняў у час, калі рэжым узмацняе рэпрэсіі супраць беларускага народа, а Расія нарошчвае прысутнасць у Беларусі. Таксама абмеркавалі «Чарнаморскую збожжавую ўгоду» і яе наступствы для Беларусі.

    Апошнія навіны