Святлана Ціханоўская: «Я выдатна ведаю, колькі намаганняў прыкладаюць дзеці, каб паспяхова прайсці цэнтралізаванае тэставанне – дакладней, з гэтага года ўжо цэнтралізаваны іспыт. Гэта заўсёды бяссонныя ночы, гэта падручнікі і дапаможнікі кожны дзень, гэта рэпетытары і дадатковыя заняткі ў школах.
І вось выпускнікі сутыкнуліся з сутнасцю сістэмы – РІКВ нават не змог правільна падлічыць балы школьнікаў. Хтосьці атрымаў 103 балы, хтосьці набраў дробавую колькасць, а ў большасці проста адымалі 20-25 балаў за 1-2 памылкі. І, нягледзячы на масавыя памылкі ў падліках, міністр адукацыі заявіў, што «гэта ўсё фэйкі».
Нічога не нагадвае? Зноў абсалютна відавочная памылка, але чыноўнікі не проста не ідуць насустрач людзям, а спрабуюць упэўніць, што памыляюцца менавіта людзі. Так паўсюль «працуе» гэтая сістэма: лічыць галасы на выбарах, «абараняе» беларусаў ад каранавіруса, малюе на паперы высокія заробкі. Гэта адбываецца таму, што ніводная ўстанова не падсправаздачная грамадству. Любому чыноўніку важна адправіць справаздачу наверх і абараніць сябе, а не грамадзяніна і ягоныя правы.
Але бацькі і дзеці могуць бараніць сябе. Хваля абуранасці, якая зараз падымаецца, ужо прымусіла выступіць нават Лукашэнку – напэўна, каб паказаць, якія дрэнныя баяры і які добры цар. У сапраўды цывілізаваных краінах грамадства так і працуе: людзі абураюцца памылкам і адстойваюць свае правы, а сістэма рэагуе на памылкі і выпраўляе іх.
І ва ўсім гэтым мяне больш за ўсё радуе тое, якое падрастае ў нас цудоўнае пакаленне. Дзеці выдатна разумеюць, што адбываецца, і яны гатовыя адстойваць свае правы. Яны – нашая аснова будучыні Беларусі, дзе будуць паважаць закон і абараняць правы людзей».