• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала Уладзіміра Зяленскага і народ Украіны з атрыманнем прэміі Карла Вялікага 2023

    10 мая, 2023

    Відэазварот Святланы Ціханоўскай можна паглядзець па спасылцы.

    • Тэкст звароту:

    «Дарагія сябры,

    У мінулым годзе мне выпаў вялікі гонар – атрымаць прэмію Карла Вялікага ад імя ўсіх беларусаў, якія хочуць мірнага і свабоднага жыцця. Я вельмі радая, што сёлета прэмія Карла Вялікага прысуджаецца Прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і народу Украіны.

    Прэзідэнт Зяленскі праявіў выключную адвагу і сваім прыкладам паказаў, што такое сапраўднае лідарства. Бясстрашна і красамоўна гаворачы ад імя ўкраінцаў, ён стаў натхняльнікам не толькі для свайго народа. Ён стаў голасам усяго свету.

    Ён узначаліў сваю краіну ў надзвычай цяжкі для яе час, і ўсяго толькі некалькімі словамі – «Я тут» – ён падняў сваю нацыю на барацьбу з агрэсарам.

    Нягледзячы на неспасціжныя выпрабаванні, народ Украіны працягвае абараняць сваю свабоду і права вырашаць уласную будучыню. У Беларусі мы таксама змагаемся за сваю свабоду і права на існаванне як нацыі.

    Нас аб'ядноўвае барацьба дэмакратыяй супраць тыраніі, будучыні супраць мінулага. Украінцы і беларусы дакладна заявілі, што выбіраюць свабоду.

    Няма сумневаў, што мы павінны перамагчы. Калі мы прайграем, Еўропа зноў апынецца ў цемры.

    Тысячы беларусаў змагаюцца на баку Украіны. За нашую і вашую свабоду. Як я сказала ў сваёй прамове ў Аахене летась, гісторыя і будучыня павінны належаць нам, свабодным людзям Еўропы.

    Мае шчырыя віншаванні Прэзідэнту Зяленскаму і народу Украіны з прысуджэннем прэміі Карла Вялікага. Давайце разам выганім дыктатараў у мінулае і дружна пабудуем агульную будучыню.

    Дзякуй».

    Апошнія навіны