Сёння Святлана Ціханоўская наведала мэрыю Дубліна, дзе сустрэлася з мэркай Кэралайн Конрай.
- Падчас сустрэчы абмеркавалі:
– падтрымку беларускай дыяспары ў Дубліне. У горадзе пражывае да 500 беларусаў;
– магчымасць выдзялення памяшкання ў Дубліне для беларускіх ініцыятываў;
– запрашэнне беларускіх музыкаў на міжнародныя музычныя фестывалі ў Дубліне;
– магчымасць арганізацыі стажыровак у гарадскім самакіраванні для маладых беларусаў;
– удзел беларускіх выдавецтваў і літаратараў у кніжных кірмашах;
– падтрымку міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю і беларускімі палітвязнямі ў Дубліне.