• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Вывад расійскіх войскаў з Беларусі, вырашэнне пытання беларускіх студэнтаў: пра што ў Мюнхене гаварылі Святлана Ціханоўская і новаабраны прэзідэнт Чэхіі

    18 лютага, 2023

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам. Павел – экс-генерал НАТА, які перамог на выбарах з найвялікшым вынікам у гісторыі прамых выбараў у Чэхіі. Ён запэўніў, што гатовы падтрымліваць дэмакратычную Беларусь.

    Святлана падзялілася стратэгіяй па палітзняволеных, дзе пажаданы першы крок да дыялогу – вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных спісах, і стратэгіяй па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе. Яны абмеркавалі неабходнасць вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

    Ціханоўская ўзняла пытанне беларускіх студэнтаў, многія з якіх не могуць працягваць вучобу ў Чэхіі праз візавыя абмежаванні. Таксама яна прапанавала прэзідэнту падтрымаць рэзалюцыю Сената аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіКа арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

    Апошнія навіны