• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская запатрабавала азнаёміць яе з матэрыяламі справы па завочным судзе

    13 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Нядаўна Вярхоўны «суд» паведаміў пра тое, што плануе ў маю адсутнасць разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да мяне. Я ўжо казала пра тое, што думаю пра гэтыя «завочныя суды». Гэта парушэнне базавых правоў і свабодаў чалавека. Менавіта таму я не дам адбыцца такому «суду» над сабой без увагі.

    Я і юрысты маёй каманды не збіраемся заплюшчваць вочы на беззаконне і наплявальніцкае стаўленнем рэжыму да міжнародных дамоваў. Як усе абвінавачаныя, я маю права ведаць, у чым мяне абвінавачваюць, атрымліваць копіі дакументаў, прымаць удзел у працэсе і мець абаронцу. Таму 11 студзеня я напісала Мінскаму гарадскому суду пра тое, што збіраюся скарыстацца сваім правам на адваката. Я таксама паведаміла Мінскай гарадской і Беларускай рэспубліканскай калегіям адвакатаў пра тое, што хачу звязацца з прызначаным мне абаронцам і выпрацаваць пазіцыю.

    Я цудоўна разумею, да чаго ўсё ідзе. Так званы абаронца нічым не дапаможа, а так званы суддзя дастане спушчаную яму паперку з прысудам, які супадзе з патрабаваннямі пракурора.

    Але я не стану абмяжоўвацца публічнымі заявамі пра парушэнне маіх правоў. Бо доказамі ў будучыні стануць не палітычныя заявы, а канкрэтныя дакументы, якія будуць сведчыць пра тое, як і хто ў Беларусі парушаў правы людзей. Усе незаконныя дзеянні я буду абскарджваць ажно да міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека.

    Гэтыя дакументы пасля стануць доказамі палітычных пераследаў беларусаў у сумленных судах над злачынцамі. Таму зараз нашая агульная задача – захоўваць любыя доказы. Гэта крок, які мы можам зрабіць у сучаснасці – для сваёй агульнай будучыні».

    Апошнія навіны