• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Пытанні легалізацыі беларусаў і працягу адукацыі для беларускіх студэнтаў, падтрымка палітвязняў, дакументы БНР: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Эстонію

    28 кастрычніка, 2022

    Цягам двухдзённага візіту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам, міністрам замежных спраў Урмасам Рэйнсалу, старшынём камітэта па замежных справах парламента Марка Міхкельсанам, спікерам парламента Юры Ратасам і дэпутацкай групай сяброў дэмакратычнай Беларусі. Таксама яна выступіла перад парламентам, наведала нацыянальны архіў, мемарыял ахвярам савецкай акупацыі, сустрэлася з рэктарамі ўніверсітэтаў і беларусамі Эстоніі.

    Галоўныя вынікі візіту – сцісла:

    • У лістападзе тры эстонскія ўніверсітэты разглядзяць пытанне беларускіх студэнтаў і іх прыёму ў эстонскія навучальныя ўстановы – Ціханоўская сустрэлася з рэктарамі Талінскага і Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта. Раней яны прынялі рашэнне не прымаць беларускіх студэнтаў. Таксама дамовіліся правесці мерапрыемствы ва ўніверсітэце з удзелам беларускіх студэнтаў.
    • Ціханоўская выступіла на пленарным паседжанні эстонскага парламента, заклікала падтрымаць Дар’ю Лосік і ўсіх палітвязняў, спрасціць візавую і міграцыйную палітыку ў дачыненні да беларусаў, але ўзмацніць санкцыі супраць памагатых рэжыму. Таксама папрасіла раздзяляць рэжым і народ, падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі.
    • На сустрэчы з міністрам замежных спраў Урмасам Рэйнсалу Святлана Ціханоўская прадставіла ўпаўнаважанага Віталя Малчанава, які будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Эстоніі. Дамовіліся стварыць працоўную групу па вырашэнні міграцыйных пытанняў.
    • Эстонія прызначыць спецпрадстаўніка у Вільні, працаваць са Святланай Ціханоўскай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Амбасадара ў Мінск Эстонія не будзе накіроўваць.
    • Таксама з міністрам замежных спраў абмеркавалі правядзенне Балтыйска-беларускага форуму і ініцыятывы прыцягнення да адказнасці рэжыму за захоп самалёта, злачынствы супраць чалавечнасці і саўдзел у расійскай ваеннай агрэсіі, а таксама блакаванне актываў рэжыму за мяжой. Ціханоўская прапанавала перазапусціць Маскоўскі механізм АБСЕ ў дачыненні да Беларусі. 
    • З Марка Міхкельсанам, старшынём камітэта па замежных справах Эстоніі, абмеркавалі правядзенне шматбаковай сустрэчы камітэтаў па замежных справах балтыйскіх краінаў, Украіны і Святланы Ціханоўскай.
    • Дэпутаты парламенцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі пагадзіліся ўзяць патранаж над беларускімі палітвязнямі, а таксама запрасіць у склад групы прадстаўнікоў усіх палітычных фракцыяў Эстоніі.
    • Ціханоўскай наведала нацыянальны архіў, дзе ёй паказалі дакументы і перапіску эстонскага ўрада і прадстаўніцтва Рады БНР у 1920-х гадах. Міністр замежных спраў Эстоніі перадаў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага дакумента аб прызнанні Радай БНР Незалежнасці Эстоніі. Таксама яна ўсклала кветкі да мемарыяла ахвярам савецкай акупацыі.

    Фота: Святлана Ціханоўская з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам

    Фота: Святлана Ціханоўская выступіла на пленарным паседжанні эстонскага парламента

    Фота: Святлана Ціханоўская з міністрам замежных спраў Урмасам Рэйнсалу

    Фота: Святлана Ціханоўская з рэктарам Талінскага ўніверсітэта

    Фота: Святлана Ціханоўская з рэктарам Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
    Апошнія навіны