24-26 сакавіка Ціханоўская правядзе наступныя сустрэчы:
– з добраахвотнікамі ў Беларускім Доме ў Варшаве;
– з дзецьмі беларусаў і ўкраінцаў у Цэнтры Беларускай Салідарнасці;
– з ініцыятывамі/валанцёрамі ў Беларускім Моладзевым Хабе;
– з уцекачамі з Беларусі і Украіны;
– з ініцыятывамі і дыяспарай у Беластоку;
– з ініцыятывамі дапамогі палітвязням на базе СДЖ у Варшаве.
Таксама Ціханоўская возьме ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Волі (26 сакавіка ў Варшаве) і правядзе сустрэчы з палітычным кіраўніцтвам Польшчы. На іх яна будзе вырашаць пытанні выключэння дыскрымінацыі ў дачыненні да беларусаў і тлумачыць палітыкам і афіцыйным асобам, а таксама СМІ, што беларускі народ супраць вайны, ён змагаецца ў гэтай вайне на баку ўкраінскага народа.
У сустрэчах таксама будуць прымаць лідары дэмакратычнага руху, прадстаўнікі НАК, КР, ByPol.