• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская аб’яўляе антываенную мабілізацыю

    02 сакавіка, 2022

    «Супрацьстаянне вайне ва Украіне і барацьба за дэмакратыю – гэта цяпер дзве мэты аднаго вялікага Руху. Мабілізацыя ўжо ідзе поўным ходам. Але калі трэба, каб я, узяўшы на сябе адказнасць нацыянальнага лідара, сказала гэта афіцыйна, то я кажу. Я абвяшчаю антываенную мабілізацыю.

    У найбліжэйшы тыдзень усе нашыя дзеянні павінны прывесці да двух вынікаў:

    • Беларусаў перастаюць успрымаць як агрэсараў.
    • Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне ці адразу пераходзяць на бок украінцаў.

    Прама цяпер мы павінны:

    • Першае. Працаваць з інфармацыйным фронтам, распаўсюджваць праўду і змагацца з прапагандай – каб перашкаджаць інфармацыйнай вайне, якую вядуць дыктатары.

    ByProsvet.
    СтопПрапаганда.
    Валанцёры Офіса Ціханоўскай.
    – Ініцыятыва «Честные люди».

    • Другое. Мабілізаваць маці, каб перашкодзіць адпраўцы іх сыноў, братоў і мужоў ваяваць супраць украінцаў. Аказваць ціск на органы ўлады і ваенкаматы – патрабаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне вашых мужчынаў і спынення адпраўкі на фронт.

    «Саюз маці».

    • Трэцяе. Рабіць усё, каб перашкаджаць рэжыму ваяваць. Праяўляць непадпарадкаванне, рыхтаваць забастоўку, выводзіць са строю тэхніку і запавольваць яе працу. Паралізаваць працу дзяржаўнай інфраструктуры, не шкодзячы здароўю і жыццям людзей.

    «Рабочы рух».
    План «Перамога».
    «Супраціў».
    «Кіберпартызаны».
    Кааліцыя пратэстных двароў.
    Фонд Медыцынскай салідарнасці.
    МенскРазам.
    – Чат-бот «Рух большасці».

    • Чацвёртае. Узмацніць эканамічны супраціў. Забіраць уклады, пераводзіць у наяўныя рахункі, пазбаўляць рэжым грошай.

    Банкамат-абменнік-банк.

    • Пятае. Фармаваць беларускі корпус з добраахвотнікаў, якія гатовыя абараняць украінскія гарады, быць медыкамі ці лагістамі на баку Украіны.

    BYSOL – гуманітарны збор для дапамогі Украіне.
    Фонд «Краіна для жыцця» – дапамога рэлакантам у Польшчы.
    «Белы Легіён» – атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Таксама фармаваннем і прыёмам заявак займаецца «Партызан».
    Free Belarus Centre – эвакуацыя, жыллё і медыкаменты.
    «Цэнтр Беларускай салідарнасці» – юрыдычныя кансультацыі.
    «Беларускі Маладзевы Хаб» – збор гум. дапамогі, перавозка і размяшчэнне людзей.
    FreeShop Partyzanka – дапамога рэчамі, прадуктамі харчавання, лекамі.
    Ініцыятыва ДАР – гуманітарная дапамога, дапамога з перавозкай і пошукам жылля.
    Партызанка – дапамога ў лагістыцы, гуманітарная і юрыдычная дапамога.
    helpukraine.center: склад у Польшчы на ​​мяжы з Украінай. Прымае медыкаменты, гуманітарную дапамогу, сухія пайкі.
    – Чат для эвакуацыі з Украіны.
    Мапа пунктаў дапамогі.
    – Сайт беларусаў для падтрымкі ўкраінскай арміі.
    – Дапамога беларусаў на польска-ўкраінскай мяжы.
    Зборы, валанцёры – дапамога Украіне ад беларусаў Сопата.

    Вось план. І ён спрацуе, калі кожны возьме на сябе адказнасць за яго выкананне».

    Апошнія навіны