Ціханоўская працягвае серыю анлайн-сустрэчаў, каб атрымліваць зваротную сувязь і выслухоўваць меркаванні беларусаў на розныя сацыяльныя тэмы. На гэты раз размова будзе пра ўмовы, у якіх працуюць беларусы. У сустрэчы таксама прыме ўдзел юрыстка каманды Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.
Далучайцеся да зум-сустрэчы 16 лютага ў 19:00. Для гэтага трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJwlduyrpjgjHNerb6WEds1CJ828VUCqiLla
У залежнасці ад вашых персанальных умоваў бяспекі вы можаце далучыцца з відэа, толькі з аўдыё, або каб адказаць на пытанні і выказаць сваё меркаванне тэкстам у чаце званка.
Далучайцеся, нам важны ваш голас!