17 снежня а 14:00 па мінскім часе (13:00 па Вільні і Кіеве, 12:00 па Варшаве) адбудзецца экспертная дыскусія на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?». Мерапрыемства арганізуецца «Банкам Ідэй» сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай.
Падчас дыскусіі выступяць:
- Тарас Фінікаў – прэзідэнт Міжнароднага фонду даследаванняў адукацыйнай палітыкі, прафесар факультэта «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта, намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны (2009-2010 гг.).
- Наталля Шульга – прафесарка, галоўная экспертка па адукацыі і навуцы грамадзянскай платформы «Рэанімацыйны Пакет Рэформаў». Спецыялістка ў галіне інавацыйных падыходаў у адукацыі, а таксама рэформаў заканадаўства ў сферы адукацыі і навукі.
Вядучымі сустрэчы будуць:
- Таццяна Вадалажская – кандыдатка сацыялагічных навук, каардынатарка Лятучага ўніверсітэта, экспертка Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, даследчыца аналітык у галіне адукацыі і культуры.
- Таццяна Шчытцова – доктарка філасофскіх навук, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).
Паглядзець трансляцыю можна будзе па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=dfUcGUiDHao
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут: https://forms.gle/T5n1PqJAnwS5CCGr7