• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Рада бяспекі ААН: што казалі 32 краіны, якія ініцыявалі слуханні па Беларусі

    08 кастрычніка, 2021

    Працягваюцца выступы ў Радзе бяспекі ААН. Выступ аюць краіны, якія ініцыявалі слуханні па Беларусі. Арганізатарамі слуханняў выступілі Эстонія і 31 краіна, у тым ліку такія, як Японія, Аўстралія і Коста-Рыка.

    У сваіх  выступах:

    • Літва адзначыла «распаўсюджванне дэзінфармацыі» аб дзеяннях і намерах Беларусі, адзначае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, калі дзяржава імкнецца заглушыць усе крытычныя галасы. Інструменталізацыя мігрантаў павінна быць спыненая.
    • Латвія называе паветранае пірацтва «тэрарыстычным актам», заклікае неадкладна дапамагчы журналістам і супрацоўнікам СМІ.
    • Эстонія адзначае важнасць працы «платформы» па зборы доказаў парушэнняў правоў чалавека. Заклікае дзяржаву спыніць гвалт, нагадвае жыхарам Беларусі, што «яны не адны». Спасылаецца на беспрэцэдэнтнае паветранае пірацтва, якое ўяўляе сабой відавочнае парушэнне міжнароднага права, наракае на «гібрыдныя аперацыі» рэжыму.
    • Украіна звярнула ўвагу на агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да Украіны з боку Беларусі.
    • Міністар замежных справаў Чэхіі звяртае ўвагу на палітвязняў, якія працяглы час знаходзяцца пад вартай незаконна, падкрэслівае прыхільнасць Чэхіі фінансаваць альтэрнатыўную журналістыку і грамадзянскую супольнасць, каб Беларусь не стала адной велізарнай турмой. Звяртае ўвагу на Ігара Лосіка і патрабуе яго вызвалення. Таксама звяртае ўвагу на «беззаконне», якое пануе ў Беларусі, у тым ліку жорсткае абыходжанне з затрыманымі і лідарамі дэмакратычных сілаў, якіх называе «тэрарыстамі».
    • Албанія адзначае намаганні АБСЕ па садзейнічанні дыялогу па Беларусі, але ўсе гэтыя намаганні былі безвыніковыя. Хваліць непахіснасць беларускіх журналістаў і праваабаронцаў. Таксама ставіць пад сумнеў здольнасць рэжыму у Мінску калі-небудзь змяніць свой рэпрэсіўны курс.
    • Славаччына адзначае, што санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку з боку ЕС, не з'яўляюцца «панацэяй», а «яны сапраўды кусаюць». Свабода і дэмакратыя «не з’яўляюцца прывілеем некаторых».
    • Румынія адзначае важнасць «нацыянальнага прымірэння» ў Беларусі, паколькі правы па-ранейшаму шырока парушаюцца, а свабода выказвання, у прыватнасці, працягвае падаўляцца.
    • Вялікабрытанія згадвае «сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары», якія прывялі да яшчэ большага парушэння правоў і злоўжыванняў. Асуджае несправядлівыя прысуды, вынесеныя тым, хто адважваецца выказваць альтэрнатыўную думку.
    • Польшча выказваецца пра «цынічную» палітыку рэжыму, адзначае, што мігранты, вымушаныя рухацца да межаў суседніх дзяржаў, часта вымушаныя плаціць хабары, а затым ўдзельнічаць у незаконных перасячэннях мяжы.
    • Грэцыя звяртае ўвагу на «дзяржаўнае паветранае пірацтва», «непрыстойнае» для сучаснай дзяржавы. Звяртае ўвагу на спробы рэжыму зманіпуляваць Захадам, але гэтыя намаганні марныя.
    • Данія заклікае ўрады «не прастойваць», але выконваць міжнародныя абавязальніцтвы і настойвае на тым, каб Беларусь паступала гэтак жа. Абвінавачвае Беларусь у выкарыстанні міграцыі для дэстабілізацыі суседзяў.
    • Славенія спасылаецца на «палітычна матываваныя суды», якія прывялі да абсалютна непрапарцыйных пакаранняў. Ціск на беларускіх журналістаў і НДА павінен быць спынены ціскам міжнароднай супольнасці. 
    • Канада спасылаецца на сфальсіфікаваныя выбары, называе рэжым «нелегітымным». Асуджае парушэнні бяспекі паветранага руху. Гэтыя парушэнні з боку дзяржавы павінны быць спыненыя.

    Апошнія навіны