У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі беларускіх дыяспар з больш чым 27 краін і 40 арганізацый. На працягу двух дзён удзельнікі канферэнцыі будуць абмяркоўваць праекты беларусаў і каардынацыю паміж ініцыятывамі і дэмсіламі.
Усе дзеянні і праекты накіраваныя на асноўныя мэты:
– Павялічыць дапамогу беларусам унутры краіны.
– Узмацніць эканамічны ціск на рэжым.
– Падтрымліваць Беларусь у міжнародным парадку.
Усе падрабязнасці канферэнцыі – на сайце https://bydiaspora.net.