Святлана Ціханоўская падпісала мемарандум беларускага грамадства, Каардынацыйнай рады і дэмакратычных сілаў у абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Тыя, хто падпісаў дакумент, патрабуюць ад рэжыму адмовіцца ад спробаў знішчыць незалежнасць Беларусі.
Мемарандум падпісалі больш за 3400 беларусаў, уключаючы ўсю каманду Ціханоўскай: дарадцаў Аляксандра Дабравольскага і Франака Вячорку, кіраўніка Кабінета прадстаўнікоў Валерыя Кавалеўскага, прадстаўніцу Ціханоўскай па адукацыі Вольгу Шпарага і прадстаўніка па эканамічных пытаннях Алеся Аляхновіча і інш. У ліку падпісантаў больш за 200 лекараў, 300 выкладчыкаў і педагогаў, больш за 40 навукоўцаў.
Пакінуць свой подпіс пад дакументам можа любы беларус па гэтай спасылцы.