Апытанне на платформе «Голас» сабрала больш за 770 000 галасоў за перамовы – і каманда Ціханоўскай цяпер актыўна працуе над узмацненнем ціску на рэжым і падрыхтоўкай да перамоў.
У гэтым відэа дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на найбольш частыя пытанні беларусаў пра дыялог для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.
- Чаму вы кажаце пра перамовы, калі ў краіне такія рэпрэсіі?
- Якія краіны ўжо пагадзіліся дапамагчы беларусам?
- Як вы збіраецеся прывесці рэжым да перамоў?
- З кім з чыноўнікаў, ваеначальнікаў ці бізнесоўцаў вы кантактавалі?
- Што будзе абмяркоўвацца на гэтых перамовах? Лукашэнка ж будзе гандлявацца вязнямі.
- Хіба Лукашэнка будзе размаўляць з Ціханоўскай?
- Вы праўда верыце, што перамовы могуць пачаць праз месяц, а выбары адбудуцца ў 2021?