Канстытуцыя – гэта галоўны закон краіны. Яна не можа быць прадметам гандлю, падману і палітычных маніпуляцый. Таму Канстытуцыя можа быць прынятая толькі пасля сыходу Лукашэнкі. І абмяркоўвацца яна павінна не з адабранымі адным чалавекам «дэлегатамі» закрытых сходаў, а з народам Беларусі.
Адна з галоўных задач Канстытуцыі – абмежаваць любую ўладу часам, а таксама сістэмай стрымак і проціваг. Таму прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе на чале з Анатолем Лябедзькам працуюць над праектам новай Канстытуцыі, каб прадставіць яго на народнае абмеркаванне.
Азнаёміцца з поўным тэкстам праекта Канстытуцыі і пакінуць свае каментары можна на сайце.