• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прызначыла Аляксандра Шлыка спецыяльным прадстаўніком па выбарах

    16 лютага, 2021

    Аляксандр Шлык — эксперт па выбарах. Апошнія 10 гадоў ён працаваў у аддзеле па выбарах БДІПЧ АБСЕ, з 2016 года быў яго кіраўніком. У гэтай якасці кіраваў назіраннем за ўсімі выбарамі ў рэгіёне АБСЕ. Дапамагаў краінам прыводзіць іх выбарчыя працэсы ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

    Скончыў эканамічны факультэт БДУ, магістратуру па паліталогіі Цэнтральна-Еўрапейскага Універсітэта (Венгрыя), магістратуру па міжнародным развіцці і кіраванні Лундскага Універсітэта (Швецыя).

    У якасці прадстаўніка па выбарах Шлык будзе кіраваць падрыхтоўкай заканадаўчай і практычнай базы для правядзення дэмакратычных выбараў, арганізоўваць грамадскія кансультацыі падыходаў да выбарчай рэформы, каардынаваць працу з міжнароднымі партнёрамі і экспертамі ў галіне выбараў.

    Аляксандр Шлык: «Падзеі з 9 жніўня 2020 года паказалі, што грамадзяне Беларусі хочуць сумленных і празрыстых выбараў і не гатовыя мірыцца з фальсіфікацыямі. Мы будзем працаваць над тым, каб дэмакратычныя выбары былі заснаваныя на дакладных і справядлівых правілах, сталі зразумелай і блізкай усім мэтай, а пасля мірных пераўтварэнняў рэальнасцю ў новай Беларусі».

    Звязацца з Аляксандрам можна па пошце — [email protected].

    Апошнія навіны