Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Латвіі, дзе яна сустрэнецца з кіраўніцтвам краіны і выступіць на канферэнцыі з зваротам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яна раскажа пра забойства Рамана Бандарэнкі і закліча еўрапейскія краіны да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Сярод іншых тэм будзе падымацца тэма санкцый, байкоту Чэмпіянату свету па хакеі 2021 года і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Таксама Святлана сустрэнецца з беларускай дыяспарай і прыме ўдзел у акцыі ўскладання кветак да манумента свабоды ў памяць аб Рамане Бандарэнка.