• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Пагоні не разбіць»: Павел Церашковіч пра спробу перапісаць беларускую гісторыю

    26 лістапада, 2026

    У Генпракуратуры прапанавалі перагледзець гербы беларускіх гарадоў, на якіх ёсць «Пагоня». На думку прадстаўнікоў ведамства, рэгіянальную сімволіку трэба прывесці ў адпаведнасць з дзяржаўнай ідэалогіяй.

    Ён нагадаў, як у 2022 годзе Генпракуратура выдала кнігу «Генацыд беларускага народа», у якой бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» звязвалі з нацысцкімі калабарацыяністамі. Цяпер жа ў ведамстве ўзяліся за гістарычныя гербы беларускіх гарадоў.

    Павел Церашковіч:

    «У 2020 годзе сотні тысяч беларусаў выходзілі на вуліцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі і з гербам «Пагоня», каб выказаць свой пратэст супраць так званых «выбараў». Генпракуратура спрабуе дыскрэдытаваць гэтыя сімвалы, апелюючы да іх выкарыстання ў часы нацысцкай акупацыі. А погляд пракурораў такі: калі сімвалы падобныя, то ўсе, хто пратэставаў, — нашчадкі хаўруснікаў нацыстаў.

    Аднак выява «Пагоні» ёсць на многіх гербах беларускіх гарадоў. І гербы гэтыя настолькі старажытныя, што звязаць іх з нацысцкімі калабарантамі не атрымаецца. А гэта пагражае ўсёй ідэалагічнай тэзе — «пратэстоўцы — нашчадкі хаўруснікаў».

    Адсюль і імкненне Генпракуратуры пазбавіцца выявы «Пагоні» нават на гістарычных гербах беларускіх гарадоў. Аднак гэтыя намаганні дарэмныя. Той Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!»

    Апошнія навіны