• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзяніс Кучынскі выступіў на Саміце грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кішынёве

    26 лістапада, 2026

    24–26 лістапада ў Кішынёве праходзіць Саміт грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які аб’яднаў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, еўрапейскіх інстытутаў і краін рэгіёна.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі выступіў на панэльнай дыскусіі «Абарона дэмакратыі і ўмацаванне незалежных медыя ва Усходнім партнёрстве».

    Разам з ім у дыскусіі ўдзельнічалі пасол Даніі ў Малдове Сёрэн Енсен, кіраўніца ўкраінскага Інстытута масавай інфармацыі Аксана Раманюк, дырэктар Nokta.md Міхаіл Сіркелі і старшыня грузінскага Journalism Resource Center Нація Купрашвілі. Мадэраваў размову стратэгічны дарадца International Media Support Раман Шутаў.

    Падчас выступлення Дзяніс Кучынскі звярнуў увагу на тое, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, штучны інтэлект, ботаў і сацыяльныя сеткі для распаўсюджвання прапаганды і дэзінфармацыі.

    Ён адзначыў, што незалежным медыя даводзіцца супрацьстаяць інфармацыйным атакам, захоўваючы журналісцкія стандарты. Пры гэтым важна не адставаць ад новых тэхналогій і знаходзіць спосабы даносіць праўдзівую інфармацыю да шырокай аўдыторыі.

    Асобна абмеркавалі працу з моладдзю. На думку Дзяніса Кучынскага, незалежным медыя трэба больш увагі надаваць кароткім відэа, TikTok, Instagram і супрацоўніцтву з блогерамі. Таксама важна падтрымліваць маладых аўтараў праз гранты, конкурсы і магчымасці для прафесійнага развіцця.

    Яшчэ адной ключавой тэмай стаў доступ да незалежнай інфармацыі для людзей, якія жывуць ва ўмовах цэнзуры і рэпрэсій, у тым ліку ў Беларусі.

    Дзяніс Кучынскі падкрэсліў, што такая аўдыторыя вельмі розная. Адны людзі актыўна сочаць за незалежнымі медыя праз VPN і месенджары, іншыя цікавяцца падзеямі, але баяцца, а частка ўвогуле перастала сачыць за палітычнымі навінамі. Таму важна вывучаць патрэбы гэтых груп, шукаць новыя фарматы і працаваць з людзьмі, якія пакуль застаюцца па-за звычайнай аўдыторыяй незалежных медыя.

    Дзяніс Кучынскі:

    «Сёння ўсё больш людзей даведваюцца пра падзеі са стужкі TikTok ці Instagram. І калі незалежных медыя там не будзе, іх месца зоймуць прапагандысты, боты і фэйкі, створаныя штучным інтэлектам. Нам трэба вучыцца размаўляць з тымі, хто пакуль нас не чытае, шукаць новыя фарматы і пры гэтым захоўваць галоўнае — давер да інфармацыі і журналісцкія стандарты».

     

    Апошнія навіны