• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Кіпра падтрымку беларусаў

    14 лістапада, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Кіпра Нікасам Хрыстадулідзісам. Сустрэча прайшла на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне.

    Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра візіт Святланы Ціханоўскай на Кіпр.

    Таксама вярнуліся да пытанняў, якія абмяркоўвалі падчас папярэдняй сустрэчы ў 2024 годзе. У прыватнасці, гаварылі пра выдачу пашпартоў замежніка беларусам, якія праз рэпрэсіі не могуць вярнуцца ў Беларусь і замяніць пашпарт.

    Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту за канкрэтныя рашэнні, прынятыя Кіпрам пасля іх папярэдняй сустрэчы. Нікас Хрыстадулідэс пацвердзіў, што Кіпр выканаў дамоўленасці, дасягнутыя падчас папярэдняй сустрэчы.

    Асобна абмеркавалі становішча беларускай дыяспары на Кіпры і падтрымку беларускіх прадпрымальнікаў. На востраве жыве шмат беларусаў. Святлана Ціханоўская папрасіла забяспечыць ім максімальную падтрымку, каб яны маглі легальна жыць, працаваць і развіваць свой бізнес на Кіпры.

    Апошнія навіны