• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • З 10 лістапада беларусы змогуць запісвацца на падачу чэшскіх візаў для наведвання сваякоў

    06 лістапада, 2026

    Амбасада Чэхіі ў Мінску абвясціла, што з 10 лістапада пачне прымаць электронныя запыты на запіс для падачы дакументаў на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы з мэтай наведвання сваякоў.

    Хто можа падавацца?
    Бацькі, бабулі, дзядулі, дзеці і ўнукі грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія жывуць у краіне на падставе доўгатэрміновай візы або дазволу на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.
    На братоў, сясцёр, дзядзькаў, цётак і стрыечных сваякоў новыя правілы не распаўсюджваюцца.

    Як запісацца?
    З 10 лістапада неабходна адправіць ліст на Minsk.Visa@mzv.gov.cz, пазначыўшы дадзеныя заяўніка і чалавека, які запрашае, мэту паездкі, кантакты і нумар пашпарта.

    Да ліста трэба прыкласці копіі пашпарта, запрашэння, дакументаў аб сваяцтве і неабходных дакументаў чалавека, які запрашае. Для кожнага заяўніка патрэбны асобны ліст.

    Падрабязныя патрабаванні — на сайце амбасады.

    Гэта важны вынік супольнай працы з чэшскімі партнёрамі. Святлана Ціханоўская неаднаразова ўздымала пытанне візавых абмежаванняў на сустрэчах з чэшскімі ўладамі. Над яго вырашэннем таксама працавалі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі на чале з Крысцінай Шыянок, беларуская дыяспара і нацыянальная меншасць.

    У кастрычніку ўрад Чэхіі ўхваліў адпаведныя змены, а цяпер з’явілася магчымасць запісацца на падачу дакументаў.

    Апошнія навіны